Экскурсія ў музей гісторыі Мільчы «Беларуская хатка» i гульня «Я шукаю»
У межах «Тыдня роднай мовы» ў навучэнцаў ДУА «Базавая школа № 48» прайшоў урок беларускай літаратуры ў школьным музеі. Яны не толькі вывучалі творы Я.Коласа і Я.Купалы, але і звярнуліся да гістарычнага мінулага, таксама навучэнцы склалі воблака любімых беларускіх слоў і прынялі ўдзел у конкурсе «Я шукаю».